У Ліцэі імя Ф.Э. Дзяржынскага БДУ адбылася цікавая падзея: інтэрактыўная лекцыя ад прадстаўніка Літаратурнага музея Пятруся Броўкі для вучняў філалагічнага і гістарычнага профіляў!

Ці ведалі вы, што Пятрусь Броўка — гэта не толькі аўтар легендарнага верша «Пахне чабор», радкоў, якія ведае на памяць кожны беларус? Для гісторыкаў і філолагаў будзе асабліва цікава даведацца, што менавіта ён стаў галоўным рэдактарам першай Беларускай Энцыклапедыі! Дзякуючы яго тытанічнай працы і намаганням пабачыў свет гэты фундаментальны 12-томны праект, які сістэматызаваў веды пра нашу гісторыю, мову і культуру.

На лекцыі мы не толькі паглыбіліся ў творчасць народнага паэта, але і даведаліся шмат новага пра яго жыццёвы шлях і эпоху.

Шчыра дзякуем прадстаўніку Літаратурнага музея Петруся Броўкі за змястоўную, цікавую і душэўную размову з нашымі вучнямі!

