Знаёмства з культурнай спадчынай як актыўны адпачынак

Ліцэісты наведалі сядзібу Агінскага ў Залессі, дзе знакаміты кампазітар пражыў каля 20 год і напісаў свой самы вядомы твор - паланэз "Развітанне з Радзімай".

Знаёмства з культурнай спадчынай як актыўны адпачынак

Мэтай вандроўкі стала цікавая тэатралізаваная экскурсія, на працягу якой наведвальнікі атрымалі магчымасць адчуць атмасферу канца 18-га - пачатку 19-га стагоддзяў.

Знаёмства з культурнай спадчынай як актыўны адпачынак

Палац, пабудаваны Міхаілам Агінскім у 1802 - 1822 гг. у стылі класыцызму, зараз уключаны ў Рэспубліканскі спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь і гасцінна сустракае аматараў гісторыі і культуры. Прыгожы будынак акружаюць рэшткі старога парка з млынам, рэчкай, вадаспадам і алеямі.

Знаёмства з культурнай спадчынай як актыўны адпачынак

У завяршэнне агляду комплексу ліцэісты пачаставаліся свежаспечанымі смачнымі круасанамі з гарбатай і сфараграфаваліся на фоне сядзібы і атмасферных восеньскіх краявідаў.

Знаёмства з культурнай спадчынай як актыўны адпачынак