Запрашаем на Вячоркі

1 снежня настаўнікі і ліцэісты падрыхтавалі імпрэзу “Запрашаем на Вячоркі”, якая праводзілася ў рамках праграмы “Нам засталася спадчына”, прысвечанай  нацыянальнай культуры беларусаў.

Мерапрыемства ладзілася з мэтай захавання і трансляцыі народных традыцый; выхавання і творчага развіцця моладзі сродкамі традыцыйнага мастацтва і нацыянальнай культуры беларусаў.

Запрашаем на Вячоркі

Імпрэза прайшла ў цёплай, утульнай атмасферы пад гукі аўтэнтычных мелодый. Гледачы ўбачылі абрад Вячоркі, змаглі далучыцца да старажытных танцаў і гульняў.