Канферэнцыя пачалася з уступных слоў дырэктара Ліцэя БДУ Таццяны Паўлаўны Мамчыц і ўзнагароджання пераможцаў ХХ Міжнароднай Жаўтыкаўскай алімпіяды, якая прайшла ў Казахстане.

XXX навукова-практычная канферэнцыя "Першы крок у навуку" прайшла 9 лютага ў Ліцэі БДУ
.
Пасля з дакладам выступіла загадчыца кафедры біялогіі Вольга Міхайлаўна Бірукова.

XXX навукова-практычная канферэнцыя "Першы крок у навуку" прайшла 9 лютага ў Ліцэі БДУ
.
З 1995 года канферэнцыя "Першы крок у навуку" ў Ліцэі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта стала важнай падзеяй для маладых вучоных, студэнтаў і педагогаў. Галоўнай мэтай мерапрыемства з'яўляецца павышэнне матывацыі ліцэістаў і навучэнцаў іншых устаноў адукацыі да навуковых даследаванняў, навукова-пошуковай дзейнасці і пазнавальнай актыўнасці.

XXX навукова-практычная канферэнцыя "Першы крок у навуку" прайшла 9 лютага ў Ліцэі БДУ
.
Канферэнцыя "Першы крок у навуку" выступае эфектыўнай міждысцыплінарнай пляцоўкай, дзе студэнты могуць прадставіць свае навуковыя распрацоўкі і праграмы, а таксама азнаёміцца з вынікамі даследаванняў іншых удзельнікаў. Журы складаецца з выкладчыкаў Ліцэя, прафесарска-выкладчыцкага складу і навуковых супрацоўнікаў БДУ, іншых устаноў вышэйшай адукацыі, Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі і педагогаў сярэдніх навучальных устаноў.
Канферэнцыя падзелена на 11 секцый, што сведчыць пра шырокі дыяпазон тэм навуковых даследаванняў:
-
Беларуская мова і літаратура
-
Замежныя мовы
-
Руская мова і літаратура
-
Гісторыя
-
Грамадазнаўства
-
Матэматыка
-
Інфарматыка
-
Фізіка і астрономія
-
Біялогія
-
Геаграфія
-
Хімія

XXX навукова-практычная канферэнцыя "Першы крок у навуку" прайшла 9 лютага ў Ліцэі БДУ
.
Канферэнцыя "Першы крок у навуку" стала прасторай для актыўнага ўдзелу маладых даследчыкаў у навуковых дыскусіях, працы над інавацыйнымі праектамі, што дапамагае развіваць і падтрымліваць цікавасць да навукі ды пашыраць гарызонты ведаў.

