Струнка беларуская

Прывітанне, шаноўныя сябры! Шчыра запрашаем вас прыняць удзел у «Струнцы беларускай», якая адбудзецца ўжо зусім хутка! Калі ў вас ёсць чым падзяліцца з усімі: розныя вершы, песні на беларускай мове - пішыце альбо арганізатарам, альбо ў паведамленні сустрэчы. Песні і вершы не павінны быць абавязкова створаныя вамі. Вы можаце браць творы тых беларускіх дзеячаў, што вам больш за ўсё падабаюцца! Будзем вельмі чакаць!