Учора Ліцэй БДУ наведала Белтэлерадыёкампанія, якая зняла два сюжэты.
Першы сюжэт прысвечаны Сусветнаму дню дарэння кнігі. Карэспандэнт Мацвей Ляйчонак правёў апытанне сярод ліцэістаў, ці карыстаюцца яны буккросінгам. З адказамі ліцэістаў можна будзе пазнаёміцца 20 лютага ў перадачы “Добрай раніцы, Беларусь!”
А ў другім сюжэце будзе расказвацца пра маладую паэтку Паўліну Дваранскую, якая вучыцца ў 11 філалагічным класе. Дзяўчына не толькі піша вершы, але і актыўна супрацоўнічае з ліцэйскай газетай “Рукі”. У размове таксама прымалі ўдзел шэф-рэдактар Лера Мікітаўна Рубашная, галоўны рэдактар Елізавета Лабачэўская і карэспандэнты газеты. Перадача прымеркавана да Дня роднай мовы. Паглядзець яе можна 22 лютага ў праграме “Пін-код”, пачатак а 16-й гадзіне.

