Сёння ў Ліцэі БДУ ў рамках масленічнага тыдня праходзіла «Гуканне вясны» — яркае і самабытнае народнае свята, якое захавалася да нашых дзён.

Гуканне вясны!
Гукаючы вясну і развітваючыся з зімой, людзі стараліся пазбавіцца ўсяго нядобрага і злога, што перашкаджала ў жыцці. Дырэктар Ліцэя Таццяна Паўлаўна Мамчыц пажадала ўдзельнікам, каб вясна прынесла новыя надзеі, добры настрой і толькі пазітыўныя эмоцыі.

Гуканне вясны!
Падчас свята ліцэісты і настаўнікі слухалі песні, вадзілі карагоды, бралі ўдзел у гульнях. Кульмінацыяй свята стала частаванне духмянымі блінцамі, з любоўю прыгатаванымі супрацоўнікамі ліцэйскай сталовай.

Гуканне вясны!

Гуканне вясны!

