Форум адоранай моладзі "Наша будучыня"

Ліцэісты 10 "Філ", 11 "Філ" і 11 "Э" класаў наведалі форум адоранай моладзі "Наша будучыня", што праходзіў на факультэце журналістыкі БДУ.

Форум адоранай моладзі "Наша будучыня"

Навучэнцы прынялі ўдзел у квэст-гульні "Крута ты трапіў на журфак", спрабавалі сябе як вядучыя на тэлебачанні, адрознівалі сапраўдную і фэйкавую інфармацыю, пазнавалі стары Мінск па фотаздымках, краіны па сцягах, практыкавалі камунікацыю па-беларуску, веданне беларускіх брэндаў, пашыралі эрудыцыю.

Падчас форума адбылося ўзнагароджанне  пераможцаў конкурсу эсэ “Жыцце задыхаецца без мэты”. Дыпломы атрымали Аляксандра Вацкель, Сяргей Баранаў і Лізавета Гальчэня! Віншуем і жадаем наступных перамог!

Для ліцэістаў правялі экскурсію па факультэце журналістыкі БДУ, медыятэцы, тэлевізійным павільёне, беларуска-кітайскім медыяцэнтры.

Ліцэісты атрымалі пазітыўныя эмоцыі, "падмацавалі" свае веды, акунуліся ў студэнцкае асяроддзе.