6 верасня ў Беларусі адзначалі Дзень беларускага пісьменства — свята мовы, кнігі і нацыянальнай культуры. Сёлета яго прымала гасцінная Ліда, а ўжо сёння дух свята завітаў ў Ліцэй імя Ф.Э. Дзяржынскага БДУ.
Нашы ліцэісты правялі інтэрактыўную акцыю, прысвечаную Дню пісьменства ў класах:
Яны распавядалі пра гісторыю свята, ролю беларускай мовы і традыцыю кнігадрукавання.
Ладзілі моўныя загадкі і гульні, уцягваючы ў дыялог усіх вучняў.
Напрыканцы кожнага вучня чакала салодкая ўзнагарода — лімітаваная серыя цукерак «Роднае слова» ад фабрыкі «Камунарка», створаная спецыяльна да свята.

