Увесь час Фестывалю быў разбіты на гадзінныя слоты, падчас якіх запрошаныя лектары распавялі ўсім ахвочым пра свае любімыя і дарагія сэрцу мовы.
Усяго на Фестывалі было прадстаўлена 10 моў:
Венгерская мова
Кітайская мова
Карэйская мова
Чэшская мова
Мова жэстаў
Арабская мова
Італьянская мова
Японская мова
Іспанская мова
Французская мова
У якасці лектараў выступілі самі ліцэісты, выпускнікі Ліцэя БДУ, а таксама выкладчыкі і студэнты філалагічнага факультэта і факультэта міжнародных адносінаў БДУ.
У выступоўцаў цудоўна атрымалася паказаць разнастайнасць моў свету, унікальнасць і каштоўнасць кожнай з іх, а таксама зацікавіць ліцэістаў вывучэннем моў, паказаць важнасць і запатрабаванасць філалагічнай і лінгвістычнай адукацыі.

